Прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін у чацвер прыбыў з візітам у Беларусь. Яго суправаджае вялікая ўрадавая дэлегацыя, піша ТАСС.

У яе ўвайшлі, у прыватнасці, віцэ-прэм'еры Дзмітрый Чарнышэнка і Аляксей Авярчук, кіраўнік Мінэнерга Аляксандр Новак, кіраўнік Мінпрамторга Дзяніс Мантураў, міністр культуры Вольга Любімава і кіраўнік Мінспорту Алег Матыцын, а таксама міністр аховы здароўя Міхаіл Мурашка.

Паездка кіраўніка расійскага ўрада ў Мінск папярэднічае перамовам на вышэйшым узроўні, якія павінны адбыцца ў рамках запланаванага на працягу найбліжэйшых двух тыдняў візіту ў Расію Аляксандра Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0