Пісьменніца Натальля Батракова патлумачыла на сваёй старонцы ў фэйсбуку, чаму яна не будзе браць удзел у Дні беларускага пісьменства на сваёй малой радзіме ў Бялынічах 6 верасня.

«Ідзе вайна з уласным народам, паляванне на «ведзьмаў», шэрагі якіх можа папоўніць любы, хто адкрыта выказвае сваю грамадзянскую пазіцыю, нягледзячы на ўзрост, заслугі, стан здароўя», — напісала Батракова.

«Бялынічы — мая малая радзіма. Я там нарадзілася, там прайшло маё дзяцінства, станаўленне светапогляду, выпрабаваныя першыя перамогі і паразы. Мяне там любяць, мною ганарацца. Гэтак жа, як я люблю родны горад, ганаруся сваімі землякамі… Але ў цяперашняй сітуацыі маё сумленне не дазваляе мне прысутнічаць на мерапрыемстве, дзе старанна будуць рабіць выгляд, што ў краіне нічога не адбываецца… У маёй душы няма свята», — растлумачыла пісьменніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0