Аляксандр Лукашэнка, узгадняючы прызначэнні, зноў выказаўся пра знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы краіны, піша БелТА.

Ён заўважыў, што кіраўніцтва Літвы часта крытыкуе Беларусь, заяўляючы, што ў краіне абрынулася эканоміка і ў цэлым усё не так. «Я ўжо сказаў: у вас было каля чатырох мільёнаў чалавек ці нават больш у савецкія часы. Чаму ў такой прасунутай, рэфармаванай краіне, як Літва, не засталося людзей? Па-мойму, там куча праблем, якія трэба вырашаць. І не трэба займацца праблемамі суседзяў, якія да цябе па-добраму ставіліся і яшчэ ў нейкай ступені кармілі і кормяць, працуючы ў партах і гэтак далей», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Выказаўся ён і пра беларуска-польскія адносіны.

«Яны бачаць, што ў нас у Беларусі палякі жывуць. Але гэта нашы беларускія палякі. Мы з імі жылі ў міры і згодзе чвэрць стагоддзя пры ўладзе Лукашэнкі, і ніколі не было праблем. Але, вядома, мы ніколі не будзем мірыцца з тым, што ў Гродне вывешваюць польскія сцягі на балконах і ўжо ў адкрытую заяўляюць: пры распадзе Беларусі Гродзенская вобласць адыдзе Польшчы. Ды нікуды яна не адыдзе. Ніхто не дазволіць разваліць Беларусь, і ў нас для гэтага метадаў і мер звышдастаткова», — заявіў ён

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0