Сёння мінскае «Дынама» павінна стартаваць у чарговым чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. На Мінск-арэне павінна была прайсці гульня з фінскім «Ёкерытам».

Але, як паведаміла выданне STT, «Ёкерыт» не вылецеў на гульню. Паводле інфармацыі рэсурсу, гульцы фінскага клуба не прыбылі ў аэрапорт. Рэйс адменены.

Раней у Фінляндыі заклікалі каманду адмовіцца ад матчу ў Мінску, дзе ідуць пратэсты і пануе гвалт, але «Ёкерыт» усё ж такі меў намер прыехаць на гульню. Напрыклад, матч меўся пачацца на гадзіну раней.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?