Аляксандр Лукашэнка паведаміў прэм'ер-міністру Расіі Міхаілу Мішусціну аб перахопе размовы Варшавы і Берліна, у якім гаворка ішла пра Аляксея Навальнага, піша ria.ru.

Па словах Лукашэнкі, заявы канцлера Нямеччыны — фальсіфікацыя.

«Я заўважыў, назіраючы за расійскімі падзеямі, у іх — Захада — новая фішка з'явілася. Зноў «Навічок», зноў атручванне.

Так я вам павінен сказаць, што ўчора ці пазаўчора, я дакладна не памятаю, да выступу Меркель (яна заявіла, што яму — Навальнаму — хацелі закрыць рот) мы перахапілі размову. Мы так разумеем, Варшава размаўляе з Берлінам. Два абаненты на сувязі.

Перахапіла наша радыёэлектронная ваенная разведка. Паколькі там (на заходніх рубяжах Беларусі) разгорнутыя часткі, і мы, вядома, вядзём і ў радыёсферы проціборства з натаўцамі.

І мы перахапілі цікавую размову, якая (я вам дам пачытаць яе, мы падрыхтуем і накіруем у ФСБ) выразна кажа аб тым, што гэта фальсіфікацыя. Ніякага атручвання Навальнага не было».

Напярэдадні ўрад Нямеччыны паведаміў, што, паводле вынікаў таксікалагічнай экспертызы, праведзенай у лабараторыі бундэсвера, Навальнага атруцілі баявым рэчывам з групы «Навічок» нервова-паралітычнага дзеяння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0