16-гадовага Цімура М., якога прывезлі ў 3-ю дзіцячую бальніцу Мінска з Партызанскага РУУС 13 жніўня, а 12 жніўня затрымалі ў раёне Каменнай Горкі, даставілі ва УСК па Мінску. Як распавёў tut.by ягоны адвакат Станіслаў Абразей са спасылкай на словы маладога чалавека старэйшай сястры Цімура, падлетка затрымалі сёння раніцай і адвезлі на допыт у рамках арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі).

Больш ніякіх абставін справы Станіслаў Абразей на гэты момант не ведае, ён тэрмінова выехаў у Менск да свайго падабароннага. Ён адзначыў, што малады чалавек старэйшай сястры Цімура распавёў, што падлетка затрымалі разам з сястрой сёння раніцай. Цяпер ён ва УСК па Мінску, яго плануюць дапытваць у рамках арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі).

Нагадаем, Цімур М. быў у медыкаментознай коме, яго даставілі ў бальніцу з РУУС з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, адкрытым пераломам скула-арбітальнага комплексу, сутаргавым сіндромам, параарбітальнай гематомай справа, множнымі ўдарамі мяккіх тканін і канечнасцей, траўматычнымі эрозіямі рагавіцы абодвух вачэй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру