Прэм'ер-міністры Расіі і Беларусі Міхаіл Мішусцін і Раман Галоўчанка далі даручэнні прапрацаваць пагашэнне запазычанасці па пастаўках энерганосьбітаў Беларусі за гэты год, паведаміў журналістам у чацвер міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак, піша ТАСС.

Акрамя таго, Расія і Беларусь у найбліжэйшы час абмяркуюць умовы паставак энерганосьбітаў на 2021-ы і наступныя гады, дадаў Новак.

Мінэнерга Расіі чакае, што перамовы паміж «Газпрамам» і беларускімі кампаніямі па пастаўках і цане газу на наступны год пачнуцца ўжо ў найбліжэйшы час пасля пагашэння Беларуссю бягучай запазычанасці, памер якой складае $328 млн, паведаміў Новак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру