Супрацоўнікі Следчага камітэта праводзяць праверку па факце траўміравання 17-гадовага падлетка, які пасля ўдзелу ў мітынгу трапіў у бальніцу, паведамілі ў прэс-службе СК.

Сваякі працягваюць ігнараваць следчыя органы, паведамляе СК.

Атрымаўшы 20 жніўня дазвол дактароў, следчыя апыталі юнака. З яго слоў, у дзень затрымання, 12 жніўня, ён вяртаўся дадому з гандлёвага цэнтра і беспадстаўна яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі каля аўтастанцыі «Захад-3». Пасля чаго хлопца даставілі ў раённае ўпраўленне ўнутраных спраў.

Следчыя запэўніваюць, што юнак быў у эпіцэнтры масавых беспарадкаў, якія адбыліся 10 жніўня на вуліцы Прытыцкага. Нібыта ён напаў на кіроўцу грузавога аўтамабіля МАЗ, які прыбыў для эвакуацыі няспраўнага тралейбуса.

На гэты момант малады чалавек затрыманы.

Нагадаем, хлопец ляжаў у рэанімацыі 3-яй дзіцячай бальніцы Мінска, куды трапіў 13 жніўня. Хлопец у бальніцы знаходзіўся нейкі час у медыкаментознай коме, яго даставілі ў бальніцу з РУУС з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем галаўнога мозгу, адкрытым пераломам скула-арбітальнага комплексу, сутаргавым сіндромам, параарбітальнай гематомай справа, множнымі ўдарамі мяккіх тканак і канечнасцей, траўматычнымі эрозіямі рагавіцы абодвух вачэй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру