Аляксандра Лукашэнку трэба пераканаць у тым, што ён не здольны быць прэзідэнтам у цяперашніх абставінах. Пра гэта заявіў прадстаўнік ЗША пры арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Джэймс Гілмар у інтэрв'ю выданню Foreign Policy.

«Ён лічыць, што сфальсіфікаваныя выбары з наступным жорсткім здушэннем пратэстаў — гэта прымальна», — адзначыў Гілмар.

Прадстаўнік ЗША пры АБСЕ дадаў, што таксама непакоіцца з-за магчымага ўмяшання Расіі ў справы Беларусі для дапамогі рэжыму Лукашэнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0