president.gov.by

president.gov.by

Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін не абмяркоўваў з Аляксандрам Лукашэнкам пытанне аб увядзенні адзінай валюты Саюзнай дзяржавы на перамовах у Мінску. Пра гэта паведаміў пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія-24» у чацвер, піша ТАСС.

«Я вас расчарую. Не», — адказаў ён на пытанне вядучага, ці абмяркоўвалі бакі ўвядзенне адзінай расійска-беларускай валюты.

Па словах Мезенцава, у ходзе перамоваў у Мінску Мішусцін і Лукашэнка закранулі не толькі розныя аспекты эканамічнага і фінансавага ўзаемадзеяння дзвюх краін, але і пытанні культурнага супрацоўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0