Валерый Шарыфулін, ТАСС

Валерый Шарыфулін, ТАСС

Аляксандр Лукашэнка не будзе уключаны ў санкцыйны спіс Еўрасаюза, перш за ўсё з-за пазіцыі Германіі, а таксама Францыі і Італіі. Пра гэта паведаміла ў пятніцу газета Die Welt са спасылкай на ўласныя крыніцы, піша ТАСС.

Берлін, Парыж і Рым заявілі, што, «нягледзячы на ўсе абставіны, каналы сувязі з Лукашэнкам трэба трымаць адкрытымі», бо, на іх думку, уключэнне яго ў чорны спіс будзе азначаць поўнае спыненне дыялогу з Мінскам.

За ўвядзенне абмежавальных мер супраць беларускага кіраўніка выступалі ў першую чаргу краіны Балтыі і Польшча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0