Валанцёру незарэгістраванага цэнтра «Вясна» Паўлу Гарбузу, якога падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 9-12 жніўня, працягнулі тэрмін затрымання да 10 сутак і перавялі ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскай. Ён знаходзіцца ў статусе падазраванага па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса, піша spring96.org.

Пра гэта паведаміла яго жонка Марына, таксама валанцёрка «Вясны». 2 верасня яе выклікалі на допыт у якасці сведкі ў Следчы камітэт. Таксама яна распавяла, што ў дзень падаўжэння тэрміну затрымання Паўлу да яго ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна не змагла трапіць абаронца праз «недахоп кабінетаў».

Паўла затрымалі 31 жніўня па падазрэнні ў арганізацыі масавых беспарадкаў 9-12 жніўня ў Мінску. У доме праведзены ператрус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0