Матч Кубка паміж «Крумкачамі» і мінскім «Дынама» ў аўторак сабраў поўныя трыбуны САК «Алімпійскі». Фота Надзеі Бужан

Матч Кубка паміж «Крумкачамі» і мінскім «Дынама» ў аўторак сабраў поўныя трыбуны САК «Алімпійскі». Фота Надзеі Бужан

Матч 16-га тура Першай лігі чэмпіяната Беларусі паміж «Гомелем» і «Крумкачамі» пройдзе пры пустых трыбунах. Гульня адбудзецца ў суботу (пачатак у 18.00), на стадыёне «Цэнтральны», піша Прэсбол.

Па ініцыятыве падраздзялення міліцыі грамадскай бяспекі УУС аблвыканкама і па ўзгадненні з Гомельскім гарвыканкамам матч 16-га тура чэмпіянату супраць ФК «Крумкачы» пройдзе без гледачоў. Клуб прыносіць прабачэнні ўсім заўзятарам за нязручнасці, — гаворыцца ў паведамленні на сайце «рысяў».

Таксама без гледачоў пройдзе і матч Кубка Беларусі па футболе паміж «Астраўцом» і «Мінскам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0