Беларусь перадала Расіі звесткі аб тым, што заявы канцлера ФРГ Ангелы Меркель аб атручэнні палітыка Аляксея Навальнага з'яўляюцца фальсіфікацыяй. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Па словах Пяскова, цяпер аналізуюць даныя ў ФСБ. «У цэлым гэта матэрыялы, якія па лініі спецыяльных службаў цыркулююць, яны аналізуюцца ў нашых спецслужбах», — сказаў прэс-сакратар.

Ён адзначыў, што матэрыялы былі перададзеныя Мінскам у чацвер. Словы Аляксандра Лукашэнкі пра фальсіфікацыю заяў аб атручэнні Навальнага ў Крамлі пракаментаваць пакуль не могуць, паколькі пакуль яшчэ не знаёмыя з дэталямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0