У Мінску быў затрыманы блогер Павел Спірын, паведамляюць праваабаронцы.
Затрыманне адбылося ў межах крымінальнай справы па ч.1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу — «Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасці».
Справа звязана з фільмам Спірына «Грань», які быў ўнесены ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Вядзе справу Цэнтральны апарат Следчага камітэта.
Вядома, што ў доме ў Паўла Спірына прайшоў ператрус.





