АМАП ізноў увайшоў у Лінгвістычны ўніверсітэт, затрымлівае студэнтаў.

Затрымалі не менш за 5 студэнтаў, паведамляюць праваабаронцы.

Студэнты МДЛУ спявалі ў вестыбюлі песню з «Адрынутых», мюзікла паводле Віктора Гюго, і скандавалі «Жыве Беларусь!». Недзе пасля гэтага ва ўніверсітэт увайшоў АМАП і адбыліся затрыманні.

Студэнты паведамлялі, што ў двары ўніверсітэта стаялі тры аўтобусы без нумароў, унутры быў АМАП.

Мяркуючы па відэа, затрыманні адбываліся жорстка.

— У холе прысутнічала некалькі чалавек з адміністрацыі. Усе былі ў шоку, — паведамляюць відавочцы.

Дакладна затрыманыя прынамсі двое студэнтаў, пішуць у адной з тэматычных студэнцкіх груп. Дзе маладыя людзі цяпер, невядома.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0