Стартуе ён а 9.00 на Кургане Славы. Там адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мерапрыемства з удзелам кіраўніцтва вобласці, «прадстаўнікоў грамадскасці», моладзі, піша БелТА.
Пасля гэтага 20 машын накіруюцца ў Жодзіна да мясцовых аўтамабілістаў. Удзел у эстафеце прымуць 11 раёнаў. Завершыцца яна ў Капылі ў 19.00.
У нядзелю праўладны аўтапрабег працягнецца з наведваннем Хатыні. Фінішуе акцыя на «Кургане Славы».





