Практыка дыстанцыйнага навучання дзяцей на даму за мяжой і ў Беларусі паказала шэраг негатыўных момантаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні нагляднага ведамства, размешчаным у афіцыйным Telegram-канале Генпракуратуры.

Генпракуратура адзначае, што пры навучанні дома бацькам трэба пастаянна кантраляваць гэты працэс, інакш могуць быць цяжкасці з арганізацыяй рэжыму дня і харчавання дзяцей, дысцыплінай. Сям'я можа сутыкнуцца з дадатковымі матэрыяльнымі выдаткамі. Практычныя ўрокі, напрыклад хімія, фізіка, геаграфія, біялогія, музыка, фізкультура, патрабуюць спецыяльнага абсталявання, якога дома, як правіла, няма. Больш за тое, бацькам не могуць быць даступныя ўсе сферы ведаў, таму немагчыма арганізаваць якаснае навучанне па прадметах. Дзіця рэальна ізалявана, з-за чаго ў яго дрэнна фармуюцца навыкі сацыяльнай камунікацыі, у тым ліку з процілеглым полам, а таксама вопыт вырашэння канфліктаў і праблем, няма магчымасці рэалізаваць лідарскія здольнасці.

Нагляднае ведамства палохае, што да бацькоў, якія перашкаджаюць атрыманню дзіцем агульнай базавай адукацыі ў любой форме, дзяржава можа прыняць пэўныя меры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?