Журналісты Аляксей Суднікаў, Надзея Калініна, Святаслаў Зоркі, Аляксей Шаўлюга, Мікіта Недаверкаў, Марыя Эляшэвіч выйшлі на волю з Акрэсціна пасля трох сутак арышту.

Нагадаем, сёння суд ім прызначыў па 3 сутак арышту. Яны былі затрыманыя 1 верасня і ўжо адбылі арышт.

Рэпарцёраў затрымалі ў аўторак каля 17:00 у раёне стадыёна «Дынама» і даставілі ў РУУС Кастрычніцкага раёна, як ім было заяўлена «для праверкі дакументаў». Рэпарцёры, нагадаем, пазначаныя сінімі камізэлькамі з надпісам «Прэса» на спіне. Акрамя таго, у іх маюцца бэйджы з фота і назвай выдання, якое яны прадстаўляюць. Журналісты выконвалі прафесійныя абавязкі і асвятлялі акцыю пратэсту, што праходзіла ў Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?