Аляксандр Васілевіч, які валодае рэкламным агенцтвам Vondel / Hepta, галерэяй сучаснага мастацтва «Ў», сайтамі kyky.org і The Village Беларусь, быў затрыманы 27 жніўня. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага, як аказалася, па крымінальнай справе праходзіць і яго жонка Надзея Зелянкова. Жанчына на сёмым месяцы цяжарнасці, піша Tut.by.

Фота: kyky.org

Фота: kyky.org

— Сёння Аляксандру выставілі абвінавачанне, мера стрымання застаецца ранейшай — зняволенне пад вартай. Было пададзена хадайніцтва аб змене меры стрымання, чакаем адказ, — каментуе адвакат Алена Дзяніс. У яе, як і іншых удзельнікаў, узятая падпіска аб невыдаванні, таму даведацца артыкул Крымінальнага кодэкса, які ставяць у віну Аляксандру Васілевічу, немагчыма. — Мой падабаронны адчувае сябе добра, шмат чытае, займаецца спортам, наколькі гэта магчыма ў тых умовах, і перадае ўсім прывітанне. Вядома, Аляксандр перажывае за свой бізнэс і гатовы сябе абараняць. Пішыце яму лісты, гэта вельмі важна! Гэта такая падтрымка, якая дае зразумець: чалавек не забыты, пра яго памятаюць. 14 верасня ў Аляксандра дзень нараджэння, ужо цяпер яму можна адправіць віншаванне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?