Святлана Ціханоўская плануе наведаць з візітам Польшчу. Пра гэта паведаміў у суботу ў эфіры радыёстанцыі ZET намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Павел Яблоньскі.

«Я ведаю, што такія планы ёсць. Думаю, пра дэталі паведамяць», — сказаў ён.

У пятніцу арганізацыя «Беларускі дом у Варшаве» паведаміла аб правядзенні ў польскай сталіцы сустрэчы з Ціханоўскай, якая арганізуецца пры ўдзеле канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы.

Паводле інфармацыі, размешчанай на старонцы «Беларускага дома» ў Facebook, сустрэча запланаваная на 9 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0