Фота з інстаграма Улада Татура (ён на фота злева, Іван Шыла чацверты злева)

Фота з інстаграма Улада Татура (ён на фота злева, Іван Шыла чацверты злева)

Былы каментатар тэлеканала «Беларусь 5» Уладзіслаў Татур выйшаў на волю пасля шасці сутак арышту, паведамляе «Трыбуна».

Нагадаем, Татур быў затрыманы ў нядзелю падчас мітынгу ў Мінску. Суд Партызанскага раёна прызначыў яму пакаранне ў выглядзе шасці сутак арышту.

Суддзя Аляксандр Кочык вынес такі прысуд з аргументам, што Уладзіслаў беспрацоўны і ў суда няма ўпэўненасці ў тым, што ён зможа аплаціць штраф.

Сёння выйшаў таксама на волю Іван Шыла, якога затрымалі разам з Татурам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0