«Літва з Беларуссю! Літва падтрымае перамены ў нашай краіне!» — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале

У ходзе сустрэч у Вільні з прадстаўнікамі выканаўчай і парламенцкай уладаў Літвы абмеркаваны магчымыя варыянты выхаду з крызіснай сітуацыі ў Беларусі.

Перад усім, гаворка з боку члена Прэзідыума Каардынацыйнай рады Паўла Латушкі ішла аб неабходнасці запусціць трэкі дыялогу: Расія — беларускае грамадства і Еўрапейскі Саюз — дзеючая ўлада.

Таксама былі абмеркаваныя пытанні з магчымасцю вызначыць міжнародную адвакацкую кампанію, якая бы занялася аналізам фактаў здзяйснення шматлікіх злачынстваў у адносінах да грамадзян Беларусі прадстаўнікамі часткі сілавога блоку нашай краіны для далейшага прыцягнення да адказнасці.

Абмеркавалі і падыходы Еўрапейскага Саюза з боку магчымых перспектыў падтрымкі дэмакратычнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь фінансавымі інструментамі, інструментамі ў рамках гандлёвай палітыкі ЕС да Беларусі, спрашчэнні працэдур уезда грамадзян Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза. Усе гэтыя пытанні абмеркаваныя для далейшага разгляду ў рамках інстытутаў Еўрапейскага Саюза.

З боку ўладаў Літвы ёсць адназначнае разуменне таго, што сённяшняя ўлада Беларусі становіцца нелегітымнай і далейшае ажыццяўленне кантактаў на вышэйшым узроўні не будзе таксама магчыма, як і правядзенне кантактаў на іншых высокіх дзяржаўных пасадах — гэта стварае прэцэндэнтную сітуацыю ў міжнародных адносінах.

Абмеркаваныя прававыя падыходы да акрэслення міжнароднай правасуб’ектнасці Беларусі пасля заканчэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага прэзідэнта краіны.

Латушка сустрэўся з намеснікам кіраўніка Парламента Літвы Гедымінасам Кіркіласам, а таксама міністрам замежных спраў Лінасам Лінкявічусам і беларускай дыяспарай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0