Міліцыя заклікае не ўдзельнічаць у акцыях пратэсту ў нядзелю:
«Сёння ў мэтах недапушчэння ў Мінску супрацьпраўных дзеянняў з боку пратэстуючых грамадзян распачаты комплекс мер, — адзначае ведамста. — Супрацоўнікі міліцыі нясуць службу ва ўзмоцненым рэжыме. Для бяспекі дадаткова задзейнічана спецтэхніка міліцыі і ўнутраных войскаў МУС. На працягу дня будуць перакрытыя праспекты горада».
«Мы звяртаемся да грамадзян і гасцей нашай краіны! Не бярыце ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах. Гэта незаконна! Супрацоўнікі міліцыі прымуць усе неабходныя меры для спынення такіх акцый і недапушчэння парушэнняў грамадскага парадку».





