Нацыянальны банк увосень выпусціць манеты ў гонар 100-годдзя Купалаўскага тэатра:
— 1100 срэбных манэт наміналам 20 рублёў,
— 2499 медна-нікелевых манэт наміналам 1 рубель.
Як вядома, асноўная частка трупы тэатра (больш за 40 чалавек) звольнілася на знак салідарнасці з гендырэктарам Паўлам Латушкам і ў якасці пратэсту супраць падзей, якія адбываюцца ў краіне пасля 9 жніўня.У трупе засталося 15 чалавек. Спектаклі адмененыя да снежня.





