Паводле міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса, давер да знешняй палітыкі ЕС падарваны адсутнасцю дзеянняў у дачыненьні да Беларусі, дзе Брусэлю неабходна заахвочваць дэмакратыю і супрацьстаяць уплыву Расіі.
«Часам мы рэагуем занадта позна, і нашы захады фрагментарныя і не робяць ніякага ўражання на грамадства і людзей ва ўладзе», — сказаў Лінкявічус у інтэрв'ю Financial Times. — Калі мы не будзем дакладна выконваць свае нацыянальныя абавязанні, гэта разбурыць наш уласны падмурак».
Лінкявічус падкрэсьліў, што Еўропа павінна аказаць «значную і адчувальную» падтрымку беларускай апазіцыі.
«Беларускі народ не павінен адчуваць сябе пакінутым. Мы павінны даць яму перспектыву быць сярод дэмакратычных дзяржаў», — дадаў ён





