Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Зэман лічыць патрэбным правесці перападлік выбарчых бюлетэняў на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, якія прайшлі 9 жніўня. Пра гэта Зэман сказаў у інтэрв'ю на тэлеканале TV Prima, піша Радыё Сабода

«Трэба было б правесці перападлік выбарчых бюлетэняў, як прапанавала контракандыдатка спадара Лукашэнкі», — адзначыў прэзідэнт Чэхіі. — Зразумела, пад міжнародным кантролем. І тады будзе відаць, на чыім баку праўда. (…) Той, хто адмаўляе перападлік выбарчых бюлетэняў, сам паказвае, што мае нячыстае сумленне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0