Затрыманы журналіст «Радыё Рацыя» Арцём Сізінцаў паспеў сказаць па тэлефоне, што разам з іншымі пратэстоўцамі знаходзіцца ў аўтазаку і іх вязуць у міліцыю, піша Свабода.

Сілавікі загрузілі пратэстоўцаў у чатыры аўтазакі і аўтобус, пасля чаго пакінулі месца разгону дэманстрантаў. Пратэстоўцы крычалі ім «Фашысты!», «Ганьба!», «Сыходзь!»

На месца разгону выклікалі медыкаў, якія аказалі дапамогу мінімум чатыром удзельніцам акцыі пратэсту. Адну з пацярпелых перадалі медыкам супрацоўнікі АМАП. На «хуткай» з мігалкамі адну з дзяўчат павезьлі ў бальніцу.

У падтрымку пратэстоўцаў выйшлі жыхары найбліжэйшых дамоў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?