Як і 30 жніўня, у калоне на праспекце Пераможцаў прайшла асобная група з трох дзясяткаў чалавек — яны неслі плакат «Спартоўцы з народам». Там шмат вядомых атлетаў, ім гукаюць: «Спартоўцы — малайцы!», піша Свабода.

У першых шэрагах былі баскетбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі Ягор і Мікіта Мешчараковы, чэмпіён свету і Еўропы па самба Сцяпан Папоў, чэмпіёнка свету па кіданні ядра Надзея Астапчук, член зборнай краіны па трыятлоне Валянціна Зелянкевіч, гандбаліст Канстанцін Якаўлеў, валейбаліст Артур Удрыс ды іншыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?