Квінтэсэнцыя дня: мужчына піша «Ухадзі!» на шчытах сістэмы «Рубеж», якая бароніць подступы да рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі.
Гэтыя шчыты дэманстранты распісалі лозунгамі і абклеілі плакатамі.
Пасля падыходу да Палаца Незалежнасці дэманстранты некалькі гадзін стаялі вакол яго агароджы, уваходзілі ў кантакт з першым шэрагам ачаплення, скандавалі лозунгі і проста гулялі.
АМАП зрабіў вылазку і затрымаў людзей, толькі калі пад рашоткамі рэзідэнцыі засталося ўсяго некалькі совень людзей, бліжэй да 19:00.





