Жорсткія затрыманні адбываюцца ў горадзе адразу пасля Маршу адзінства. Здаецца, сілавікі спрабуюць зачысціць цэнтр: чытачы паведамляюць аб затрыманнях на Пераможцаў, на плошчы Свабоды і ў Грушаўцы.
Частка людзей забегла ў кавярню на праспекце Пераможцаў, а гаспадары ўстановы закрылі ўваход у яго. Сілавікі ў цывільным палкамі разбілі дзверы, выцягнулі адтуль людзей. Людзі спрабавалі заступіцца за затрыманых, але гэта толькі правакавала дадатковую агрэсію.
Сілавікі выконваюць план па затрыманняў і збіцці. Інакш немагчыма патлумачыць гэтыя карныя акцыі праз дзве гадзіны пасля сканчэння Маршу адзінства.
Пакуль ішлі сотні тысяч дэманстрантаў, нападаў не было. Атакі пачаліся на хвастах, калі праспектамі Пераможцаў і Машэрава адыходзілі апошнія тысячы.





