7 верасня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы, паведамляе Белгідрамет.

Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра +14..+19°C, па паўднёвым усходзе +20..+25°C.

У Мінску кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 80-90%), магчымая навальніца. Раніцай тэмпература паветра +10..+13°C, днём +15..+17°C, ўвечары +10..+13°C.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0