Паводле апошніх апытанняў, на прэзідэнцкіх выбарах, якія пройдуць у ЗША 3 лістапада, былы віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн павялічыў адрыў ад свайго суперніка, дзейнага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. Пра гэта паведамляе газета Financial Times.
Паводле звестак газеты, Байдэн можа сабраць 269 галасоў выбаршчыкаў, тады як Трамп — 122. Аднак выданне адзначае, што дзевяць штатаў пакуль не вызначыліся, за каго аддадуць свой голас, а яны складаюць агулам 147 галасоў выбаршчыкаў.
У працэнтных суадносінах без уліку калегіі выбаршчыкаў Байдэн апярэджвае Трампа амаль на 8%: 50,3% у Байдэна і 42,4% у Трампа.