Аб гэтым заявіў у нядзелю журналістам міністр замежных спраў Чэхіі Томаш Петржычак, піша ТАСС.
«Лічу, што санкцыі ЕС [супраць прадстаўнікоў беларускіх уладаў] ўступяць у сілу не пазней за 21 верасня, — адзначыў ён. — Першапачаткова ў санкцыйны спіс уваходзіла 20 асоб, адказных за маніпуляцыі падчас выбараў і прымяненне сілы супраць удзельнікаў акцый пратэсту. Мы зноў назіраем жорсткае абыходжанне з мірнымі дэманстрантамі, так што гэты спіс у найбліжэйшыя дні мы (ЕС) можам пашырыць».
Мэтай ЕС, па словах міністра, з'яўляецца пачатак перамоў паміж беларускімі ўладамі і апазіцыяй. Мінск, акрамя таго, павінен выканаць абавязацельствы, якія вынікаюць з членства Беларусі ў АБСЕ, і забяспечыць, у прыватнасці, дзейнасць місіі гэтай міжнароднай арганізацыі ў Беларусі.