Міністэрства замежных спраў Польшчы абвергла інфармацыю пра тэлефонную размову паміж абанентамі ў Варшаве і Берліне, падчас якой абмяркоўвалася фальсіфікацыя атручвання Аляксея Навальнага. Пра гэта польскае замежнапалітычнае ведамства паведаміла ў панядзелак у адказ на запыт ТАСС.

«Мы абвяргаем беларускія паведамленні аб тым, што мела месца тэлефонная размова на лініі Варшава — Берлін, у якой улады дзвюх краін быццам бы прызналі, што Аляксей Навальны не быў атручаны», — пазначана ў паведамленні.

«Мы прымаем заяву канцлера Ангелы Меркель і ўрада Нямеччыны аб тым, што Аляксей Навальны быў атручаны баявым атрутным рэчывам з групы так званых «Навічкоў», — адзначыў МЗС Польшчы, выказаўшы вялікую занепакоенасць у сувязі з гэтай інфармацыяй.

«Як і ўрад Германіі, мы асуджаем гэты ганебны ўчынак. Мы лічым, што вінаватыя ў замаху на забойства Аляксея Навальнага павінны быць прыцягнутыя да адказнасці», — канстатавала ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0