БелТА

БелТА

Фільм «Янка Купала» з'явіўся на беларускім тэлеграм-канале «Беларусь галаўнога мозгу», піша Tut.by.

Гендырэктар «Беларусьфільма» Уладзімір Карачэўскі адказаў коратка:

— Я нічога не буду каментаваць. Скажу толькі, што гэта пірацкая версія, і гэтаму будзе дадзена прававая ацэнка.

Кінакрытык Тарас Тарналіцкі глядзеў фільм яшчэ ў лютым 2020 года. Карціну яму паказаў рэжысёр Уладзімір Янкоўскі. Тарналіцкі упэўнены, што гаворка не ідзе пра выніковую версію фільма.

— Гэта чарнавая версія. Мы глядзелі выніковую, якую бачылі і адобрылі беларускія чыноўнікі. Хутчэй за ўсё, у сетку трапіла версія на стадыі мантажу. На ёй няма колеру і графікі. Фільм можна глядзець, сюжэт зразумелы. Але карціна не будзе настолькі прыгожай, як у выніковай версіі.

На думку Тарналіцкага, рашэнне выкласці фільм — «прамое шкодніцтва».

— Існуе нармальны працэс дыстрыбуцыі карціны. Яна павінна прайсці па фестывалях, а затым яе можна будзе ўбачыць у сетцы або ў кінатэатрах. «Янку Купалу» павінны былі паказаць у гэтым годзе. Як я разумею, на фестывалі «Лістапад» і на іншых замежных фестывалях. Ні пра якую адмену або перанос прэм'еры гаворкі не ішла, таму навошта выкладваць зараз — не зусім зразумела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0