Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча, піша БелТА.

Лукашэнка папрасіў далажыць, якая сітуацыя ў краіне з раскрыццём злачынстваў, асаблівую ўвагу ён звярнуў на расследаванне крымінальных спраў, якія мелі грамадскі рэзананс і зараз знаходзяцца на кантролі ў прэзідэнта.

«Па-другое, (хаваць няма чаго, як той казаў, не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло) палітычныя праблемы і бязладзіца, якія ў нас адбываюцца ў момант выбараў і паслявыбарчы перыяд, выявілі шэраг недахопаў, можа, недапрацовак у розных сістэмах кіравання, органах улады.

Што паказваюць гэтыя падзеі з пункту гледжання Следчага камітэта? Якія ўрокі нам неабходна з гэтага атрымаць?» — пацікавіўся Аляксандр Лукашэнка.

Як паведаміў Іван Наскевіч, Следчы камітэт у гэтым годзе «спакойна і планамерна выконвае свае задачы па прызначэнні».

Паводле яго слоў, на фоне грамадска-палітычных мерапрыемстваў, эпідэміялагічнай сітуацыі ўзровень злачыннасці ў краіне знізіўся прыкладна на 8% у параўнанні з папярэднім годам.

«Адпаведна, паменшылася і нагрузка на Следчы камітэт», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0