У нядзелю шкляныя дзверы ў мінскую кавярню O’Petit на праспекце Пераможцаў, дзе схаваліся ўдзельнікі Маршу адзінства, разбілі сілавікі.
Сярод іх быў і Мікалай Карпянкоў, кіраўнік Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС.
Сёння тут з самай раніцы чарга па каву. Людзі прыйшлі падтрымаць уладальніка і работнікаў кавярні.
«Чакаць кавы трэба не менш за гадзіну. Я ўжо сваю адстаяла, але бачу, што цяпер яна стала яшчэ даўжэйшая», — расказала «Свабодзе» жыхарка Мінска, якая даслала некалькі здымкаў з месца падзеяў.





