Дактары берлінскай клінікі «Шарытэ» паступова вывелі Аляксея Навальнага з медыцынскай комы і адключылі яго ад апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, піша Meduza.
У паведамленні клінікі «Шарытэ» гаворыцца, што Навальны пачаў рэагаваць на звароты навакольных. Па словах дактароў, яго стан палепшыўся.
Навальны знаходзіўся ў коме з 20 жніўня. Яму стала дрэнна ў самалёце Томск — Масква, пасля чаго лайнер экстранна прызямліўся ў Омску, дзе палітыка шпіталізавалі. Праз два дні яго перавезлі ў Берлін ў клініку «Шарытэ».
2 верасня ўлады Нямеччыны заявілі, што Навальны быў атручаны нервова-паралітычным рэчывам з групы «Навічок».





