Фота Андрэя Рагінскага
У нядзелю, 6 верасня, у Маладзечне прайшоў аматарскі турнір па міні-футболе, піша РГ.
Яго зладзілі ў памяць Мікіты Крыўцова.
Узялі ўдзел восем каманд з Маладзечна, у тым ліку каманды ФК «Маладзечна» і каманды фанатаў. А таксама: «Маладзечнамэбля», «Лакаматыў», «Old School», «Металург», «Аўтамабіліст», «Леон», якія гуляюць у чэмпіянаце горада. У фінале сустрэліся ФК «Маладзечна» і «Old School».
Без сенсацый перамогу атрымалі зялёна-белыя, але перадалі кубак камандзе фанатаў. Удзельнікі турніру сказалі шмат цёплых словаў у адрас Мікіты. Вырашылі зрабіць турнір штогадовым, з расшырэннем геаграфіі ўдзельнікаў.





