Журналістку Насту Захарэвіч пакаралі 7 суткамі арышту за ўдзел у «несанкцыянаванай вулічнай акцыі», паведамляе БАЖ.
Такое рашэнне вынесла суддзя Цэнтральнага суда Мінска Вікторыя Шабуня.
Журналістка «Зялёнага партала» Наста Захарэвіч была затрыманая ў Мінску 5 верасня.
Супрацоўнік міліцыі сведчыў у судзе, што Захарэвіч ішла з дэманстрантамі. Сама Наста падкрэслівала, што падчас вулічнага шэсця яна рабіла фота падзей, якія пасля планавала прапанаваць розным медыя для публікацыі.
Аднак суд не прыняў яе аргументаў. Насту Захарэвіч пакаралі арыштам на 7 сутак за ўдзел у несанкцыянаванай вулічнай акцыі (арт. 23.34 КаАП).
Наста мае праблемы са здароўем і мусіць прымаць лекі.





