Ушацкі райвыканкам выдаў дазвол на ўсталяванне ў цэнтры Ушачаў бюстаў Рыгора Барадуліна і Васіля Быкава, паведаміў Глеб Лабадзенка.
Цяпер ён мае на руках выніковыя дакументы: на стварэнне бюстаў, пастаментаў, дастаўку і ўсталяванне трэба круглая сума — каля 12 500 даляраў.
Паколькі асноўныя пляцоўкі для краўдфандынгу цяпер не працуюць, збіраць будуць на картку. Каб дапамагчы, пішыце на мэйл [email protected].





