«Сваякі Марыі Калеснікавай падалі заяву ў міліцыю па факце знікнення. У міліцыі сказалі, што заява прынята, Марыю шукаюць», — гаворыцца ў тэлеграм-канале Віктара Бабарыкі.

Калеснікава знікла ў цэнтры Мінска каля 10-й раніцы ў панядзелак. Невядомыя на вачах у мінакоў пасадзілі яе ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і некуды павезлі. У ГУУС Мінгарвыканкама заявілі, што «мінская міліцыя не затрымлівала Калеснікаву».

Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?