Урад Латвіі звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю хакея (IIHF) з лістом, у якім выказаў просьбу правесці чэмпіянат свету па хакеі 2021 года з іншай краінай замест Беларусі, піша Skaties.
«Урад Латвіі заклікае перадаць статус арганізатара чэмпіянату свету па хакеі 2021 года іншай краіне. Калі сітуацыя ў Беларусі не зменіцца і адпаведныя рашэнні не будуць прынятыя IIHF, урад Латвіі адкліча гарантыі на арганізацыю чэмпіянату свету па хакеі 2021 года», — гаворыцца ў тэксце ліста.
Федэрацыя хакея Беларусі ў канцы жніўня заявіла, што краіна пры неабходнасці можа самастойна правесці турнір.
Чэмпіянат свету павінен прайсці ў Рызе і Мінску з 21 мая па 6 чэрвеня.





