Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Бакі абмеркавалі сітуацыю ў Беларусі і магчымае супрацоўніцтва паміж Літвой і Украінай у мэтах дээскалацыі сітуацыі ў Беларусі.

«Мы з лідарам Украіны сышліся ў меркаванні, што дыялог паміж уладай і грамадзянскай супольнасцю Беларусі з мэтай перадачы ўлады і правядзення новых, сумленных і дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў пад маніторынгам АБСЕ з'яўляецца тым мірным шляхам, які мы бачым як выхад з сітуацыі, якая склалася», — сказаў Гітанас Наўседа.

Кіраўнік Літвы дадаў, што яго краіна гатова ўзяць на сябе вядучую ролю і стаць пасярэднікам паміж удзельнікамі пратэстаў і ўладамі Беларусі. Па словах Наўседы, гэта абавязак Літвы як вольнай дзяржавы — члена ЕС, пацярпелага ад рэпрэсіўных і акупацыйных рэжымаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0