У панядзелак вечарам у госці да жыхароў «плошчы Перамен» прыехалі акцёры-купалаўцы.
Літаральна праз 20 хвілін, як купалаўцы выступілі на Чарвякова, туды прыехалі сілавікі з ціхарамі. Чытачы паведамляюць прынамсі пра двух затрыманых.
А 22:00 жыхары пачалі разыходзіцца па дамах, каля знакамітага мурала з дыджэямі засталіся літаральна некалькі чалавек. У гэты момант у двор заехалі сілавікі і запакавалі двух чалавек, паведамляюць чытачы.





