Прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка абверг у інтэрв'ю «Свабодзе» інфармацыю БелТА пра затрыманне ва Украіне сябраў Каардынацыйнай рады Краўцова і Раднянкова:
«Цяпер, як мы паведамлялі раней, яны праходзяць памежны кантроль, згодна з украінскім заканадаўствам».
Раней БелТА са спасылкай на Памежны камітэт Беларусі заявіла, што Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў нібыта затрыманыя «ў рамках узаемадзеяння» на тэрыторыі Украіны.