Фота СК

Фота СК

Здарэнне адбылося 7 верасня каля 17:30. 40-гадовы кіроўца за рулём «Пежо» ехаў па дарозе Мінск — Віцебск.

Папярэдне ўстаноўлена, піша СК, што ў выніку траплення колаў аўтамабіля ў паток вады, які ўтварыўся на праезнай частцы, адбыўся некіраваны занос, аўтамабіль сутыкнуўся з маршруткай, у якой у той момант знаходзілася 12 пасажыраў.

У выніку здарэння 30-гадовы пасажыр мікрааўтобуса ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр, яшчэ 6 пасажыраў атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Двух з іх шпіталізавалі.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0