На палігоне «Брэсцкі» 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады пройдзе штогадовае шматнацыянальнае беларуска-расійска-сербскае тактычнае вучэнне «Славянскае братэрства-2020» пад кіраўніцтвам камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных сіл Беларусі, паведамляе Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале.

У вучэнні прымуць удзел падраздзяленні Узброеных сіл Беларусі, Расіі і Сербіі, якія складуць шматнацыянальную тактычную групу.

На вучэннях вайскоўцы адпрацуюць пытанні сумесных дзеянняў падраздзяленняў пры выкананні задач па барацьбе з тэрарызмам.

Вучэнні «Славянскае братэрства» праходзяць штогод на тэрыторыях краін-удзельніц. У мінулым годзе манеўры праходзілі ў Сербіі, у гэтым годзе яны пройдуць у Беларусі.

Прыбыццё ўдзельнікаў вучэнняў у Беларусь запланавана з 10 па 15 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0