«Мінск-навіны»
Прышчэпку можна зрабіць у паліклініцы па месцы жыхарства пасля агляду доктара. Пра гэта «Мінск-Навінам» паведаміла галоўны доктар Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Нэлі Гіндзюк.
Па яе словах, у сталіцы супраць грыпу будуць прышчапляць за кошт бюджэту вакцынай «Грыпол плюс» (Расія). Гэтая ж вакцына будзе даступная на платнай аснове (для тых, хто не адносіцца да групы рызыкі).
Акрамя таго, для платнай імунізацыі прапануюць наступныя прэпараты:
— «Ультрыкс» (Расія);
— «Інфлювак» (Нідэрланды);
— «Ваксігрып Тэтра» (Францыя).
Пазней прышчэпку, напэўна, можна будзе зрабіць у медцэнтрах. Але там звычайна даражэй.
Сёлета вакцынацыя пачынаецца раней, бо не выключаецца другая хваля каранавіруса і, адпаведна, трэба разгрузіць медычныя ўстановы.